Мікалай Дзядок атрымаў павестка з суда Савецкага раёна г. Мінска аб прызначэнні паседжання па яго позве аб абароне гонару і годнасці на адрас рэдакцыі выдання “Савецкая Беларусія”, а таксама спагнанні маральнай шкоды за размешчаныя звесткі на інтэрнэт-старонцы газеты, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.
Суд адбудзецца 17 жніўня ў 10.00, кабінет №13.
Пра гэта былы палітвязень напісаў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку:
У каго ёсць жаданне падтрымаць і паслухаць як Мукавозчык будзе вылузвацца, спрабуючы апраўдаць відавочную заказную хлусню - прыходзьце. Ну а я буду рыхтавацца. Прывыклі яны нападаць на тых, хто адказаць не можа. У гэты раз усё будзе па-іншаму.
Крыніца: Мікалай Дзядок vs "СБ Сегодня": прызначына дата суда