Мая Наумава. Некалькі дзён назад на кватэру да Маі Навумавай завітала жанчына ў форме супрацоўніка міліцыі. Свой візіт яна патлумачыла так: маўляў, паступіла заява аб тым, што Навумава нібыта збірала подпісы супраць дзеючай улады і заклікала грамадзян удзельнічаць ў Маршы недармаедаў 25 сакавіка.

Мая Навумава адмовілася даваць нейкія тлумачэнні, а вусна сказала, што зборам подпісаў не займалася. Яе ў выніку запрасілі наведаць бліжэйшы апорны пункт міліцыі.  Наступным днём Навумаву апытаў участковы інспектар  Першамайскага раёна Мінска Тропец, пазначыўшы ў пратаколе апытання, што Навумава зборам подпісаў не займалася.

Праз некалькі дзён Тропец ператэлефанаваў Навумавай ізноў і паведаміў, што “пільная” суседка Галіна Мальковіч праінфармавала супрацоўнікаў міліцыі аб тым, што пазнала Навумаву ў сюжэце па тэлебачанні пра акцыю пратэсту 25 сакавіка.  Участковага таксама цікавіла, ці была актывістка на акцыі пратэсту ў Мінску. Яна прызналася, што ў той час сапраўды знаходзілася ў цэнтры Мінска.

Мая Наумава была затрыманая 25 сакавіка ў Мінску і дастаўленая ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе яе пратрымалі некалькі гадзін, а затым выпусцілі без складання пратакола правапарушэння.

Крыніца: “Пільная” суседка шрайбуе даносы на актывістку Маю Навумаву