Пракуратура Дзяржынскага раёна разглядзела зварот Сяргея Ткачэнкі, ў якім ён хадайнічаў пра адмену пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі РАУС пры затрыманні 9 траўня 2017 года.
Гэтым разам пракуратура правяла праверку, ў ходзе якой былі запатрабаваныя і вывучаныя матэрыялы па ўказанаму факту з Дзяржінскага раённага аддзелу Следчага камітэта.
Раней, следчы Дзяржынскага РАСК Д. Апалонік правёў праверку: 7 чэрвеня апытаў пацярпелага, а ўжо 12 чэрвеня вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця.
Пракурор Дзяржынскага раёна Эдуард Свентухоўскі прыйшоў да высновы, што папярэдняя праверка была праведзена няпоўна, у сувязі з чым ён адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінай справы, а матэрыялы праверкі з пісьмовымі ўказаннямі накіраваў начальніку Дзяржынскага РАСК для арганізацыі дадатковай праверкі.
- Пракурор Дзяржынскага раёна Эдуард Свентухоўскі
Нагадаем, Сяргей Ткачэнка 9 траўня атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія ня пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Колькасць і лакалізацыя цялесных пашкоджанняў згодна з заключэннем эксперта № 26-19-2.1-7/279 ад 18 траўня 2017 года, сведчаць аб тым, што апошняму прычынена не менш 26-ці траўматычных уздзеянняў. Апытаныя ў ходзе перашапачатковый праверкі супрацоўнікі міліцыі адмаўлялі прымяненне фізічнай сілы і нанясенне цялесных пашкоджанняў Ткачэнку.
Такую форму “апытання” жыхар Фаніпаля палічыў псіхалагічным ціскам і падаў скаргу на імя пракурора Дзяржынскага раёна. Сяргей Ткачэнка просіць прыняць меры пракурорскага рэагавання, устанавіць асобы дадзеных супрацоўнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці за ціск на сям'ю у рамках пазапрацэсуальных зносінаў.
Крыніца: Пракурор прызначыў дадатковую праверку па факце збіцця Сяргея Ткачэнкі