Віталь Казак. Фота: Радыё Свабода Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака вінавацяць у “парушэнні парадку араганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” па артыкуле 23.34 КаАП.

Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў сам актывіст у прэс-рэлізе з нагоды маючага адбыцца суду над ім. Віталь Казак неаднаразова арганізоўваў сходы, звязаныя з сацыяльнымі праблемамі гараджан: – Імкнуцца навязваць нам як жыць. Я лічу, што праўда на нашым баку. А мы – грамадскія актывісты – будзем надалей дапамагаць нашаму грамадству развівацца і бараніцца.

Спараву будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна Берасця 17 жніўня а 10-й гадзіне. “Запрашаем прадстаўнікоў СМІ, неабыякавых грамадзян і актывістаў падтрымаць Віталя”, – зазначыла ягоная жонка.

Крыніца: Берасце: Віталь Казак просіць падтрымаць яго ў судзе