У мінулую нядзелю, 13 чэрвеня, у Адзесе адбылося шэсце прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці «Марш роўнасці Odessa Pride 2017». На мерапрыемстве прысутнічалі нацыянальныя назіральнікі з «ОЗОН», а таксама валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» у якасці прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі назіральнікаў. 

Украінскія назіральнікі з «ОЗОН» і валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» у якасці прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі назіральнікаў
Украінскія назіральнікі з «ОЗОН» і валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» у якасці прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі назіральнікаў

Па словах каардынатаркі назірання ад “ОЗОН” Любові Галан, Марш роўнасці, у якім прынялі ўдзел каля 140 чалавек, адзначыўся тым, што ўдзельнікі змаглі прайсці толькі палову заяўленага маршуту. Прычына таму – наяўнасць контрдэманстрантаў, якіх мясцовая паліцыя дапусціла на месца правядзення Odessa Pride 2017.

"Для групы грамадскага назірання "ОЗОН" маніторынг Маршу роўнасці Odessa Pride 2017 стаў вельмі цікавым досведам, бо, як і чакалася, мелі месца мясцовыя асаблівасці ў падрыхтоўцы да гэтага сходу. Гэта, на нашу думку, выявілася ў рэакцыі паліцыі на ўдзельнікаў сходу за традыцыйныя каштоўнасці, нязгодных з лозунгамі Маршу роўнасці.

У адрозненні ад Кіеўпрайду, дзе контрдэмантрантаў не дапускалі на мерапрыемства, у Адзесе ўдзельнікам контргрупы дазволілі рэалізаваць сваю свабоду на сход па заяўленым маршруце, які супадаў з маршрутам Марша роўнасці".

У выніку паліцыя папрасіла арганізатараў Odessa Pride прыпыніць шэсце пасярэдзіне маршруту, да месца сустрэчы з контрдэмантстрантамі, тлумачачы гэта жаданнем пазбегнуць канфліктных сітуацый. Па меркаванні Любові Галан, у дадзеным выпадку адзеская паліцыя магла паступіць інакш.

"Усе асобы, якія прайшлі на Прыморскі бульвар (месца правядзення маршу), былі павярхоўна агледжаны. Аднак з папярэдніх высноў нашых назіральнікаў можна канстатаваць, што падставы для абмежавання і скарачэння маршруту Маршу рознасці былі даволі перабольшанымі: праваахоўнікі, на нашу думку, маглі размежаваць два сходы і даць магчымасць удзельнікам Odessa Pride 2017 прайсці да канца заяўленага маршрутў".

Таксама сярод парушэнняў каардынатарка ад “ОЗОН” адзначае выпадкі адсутнасці неабходных апазнавальных знакаў у часткі праваахоўных органаў і невялікія парушэнні пры павярхоўным аглядзе. Пры гэтым адзеская паліцыя садзейнічала працы незалежных назіральнікаў.

Каля дзясятай гадзіны раніцы ўдзельнікаў Маршу роўнасці на спецыяльных аўтобусах з аховай прывезлі на месца пачатку шэсця.

Удзельнікі маршу выбудоўваюцца ў калону.

Каля 10.30 Марш роўнасці распачаўся. Калону дэманстрантаў са ўсіх бакоў ахоўваюць прадстаўнікі Нацыянальнай гвардыі.

Калона дэманстрантаў спыняецца на плошчы ля Пацёмкінскай лесвіцы, прайшоўшы палову запланаванага маршруту. Наперадзе бульвар перагароджаны групай контрдэманстрантаў.

 

На сярэдзіне заяўленага маршруту Маршу роўнасці сабрался група контрдэманстрантаў, якія выступаюць за традыцыйныя каштоўнасці. Яны выкрыкваюць лозунгі супраць ЛГБТ-супольнасці, часам нецэнзурныя. Паліцэйскія выбудоўваюцца вакол контрдэманстрантаў, каб пазбегнуць сутыкненняў.

Адной з удзелніц контрдэманстрацыі ўдалося вырвацца з паліцэйскага ачаплення і наблізіцца да ўдзельнікаў Маршу роўнасці, выкрыкваючы ў іх адрас абразы. Аднак паліцэйскія хутка адціснулі яе назад да контргрупы.

Каля 11 гадзіны было прынята рашэнне, што калона дэманстрантаў далей не ідзе. Замест гэтага ўдзельнікі маршу правялі сідзячы мітынг. Па яго завяршэнні, каля 11.30, ўдзельнікаў у суправаджэнні аховы пасадзілі ў аўтобусы і павезлі з месца мерапрыемства. 

Крыніца: ЛГБТ-актывісты і контрдэманстранты на адным маршруце. Як прайшоў адзескі "Марш роўнасці"