25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаюцца справы па арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі) у дачыненні да Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай - беларускіх журналістаў, чые матэрыялы з'яўляюцца на тэлеканале «Белсат».
Разгляд справы Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай быў прызначаны на 10 гадзін раніцы, справа ў дачыненні да Алеся Сіліча і Марыі Арцыбашавай будзе разглядацца ў 15.00. Суддзёй на абодвух працэсах выступае Ігар Касцян.
Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева ў суд не прыйшлі, таму справа разглядалася без іх. Журналістаў вінавацілі ў тым, што яны парушылі закон Аб СМІ, зрабіўшы два сюжэты для тэлеканалу "Белсат" - пра акцыю Мікалая Статкевіча на 3 ліпеня і пра Дзень дэсантніка. Агулам за гэтыя сюжэты журналісты атрымалі чатыры пратаколы (па два на кожнага). У судзе быў прадстаўлены пратакол абследвання сайта "Белсата".
У выніку суддзя Касцян прыняў рашэнне пакараць кожнага з журналістаў штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1050 рублёў).
Крыніца: Суды над журналістамі "Белсата": Кавалёву і Андрэевай па 50 базавых