Валанцёрская служба "Вясны" запрашае далучыцца да анлайн-сустрэчы з добра вядомым праваабаронцам, старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім. 

Сустрэча пройдзе ўвечары пятніцы 17 красавіка і прымеркавана да надыходзячага 24-годдзя "Вясны". Пачатак у 19.00. Праваабаронца распавядзе пра гісторыю арганізацыі і ўвогуле праваабарончага руху ў Беларусі.

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць даведацца пра гады праваабарончай дзейнасці, а таксама наўпрост задаць свае самыя розныя пытанні Алесю Бяляцкаму.

Мерапрыемства адбудзецца ў камунікацыйным дадатку Zoom, які адчыняецца з любога дэвайса. Атрымаць спасылку на сустрэчу можна пасля рэгістрацыі праз анлайн-форму

Крыніца: Хочаш даведацца пра гісторыю "Вясны"? Далучайся да анлайн-сустрэчы з Алесем Бяляцкім