Пра гэта карэспандэнту "Радыё Свабода" паведаміла яе сяброўка Натальля Міцкевіч, якой Вольга патэлефанавала з міліцэйскай машыны. Вольга Мікалайчык раней была асуджаная на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасці з палітвязнямі і супраць ваенных баз Расіі ў канцы чэрвеня ў Мінску.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў і актывіст Леанід Кулакоў, аштрафаваны ўчора на 645 рублёў за адзіночны пікет у падтрымку лідэраў незалежных прафсаюзаў 14 жніўня. У сваім Facebook ён напісаў, што актывіста была затрыманая ў 19.20 на вул. Ваўгаградскай каля паштовага аддзялення. Да яе падышоў чалавек у цывільным, паказаў пасведчанне, а затым пасадзіў у сіні бус і павёз у невядомым накірунку .
Дагэтуль шэраг актывістаў апазыцыі былі затрыманыя ў Менску па адкладзеных прысудах. 28 жніўня быў затрыманы Мікалай Статкевіч, 29 жніўня - Максім Вінярскі. Празь пяць сутак Статкевіча выпусцілі на волю.