Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на анлайн-сустрэчу з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам. 

Валянцін Стэфановіч з'яўляўся назіральнікам за мірнымі сходамі яшчэ ў 90-х гадах. Адпаведнае падсвечанне яму было выдадзена Праваабарончым цэнтрам "Вясна" 15 лістапада 1989 года. Якія тады былі акцыі, як ажыццяўлялася першае назіранне, як паводзіла сябе міліцыя? Пра гэтае і шмат іншае можна даведацца падчас сустрэчы.

Сустрэча пройдзе ў суботу 25 красавіка ў 18:00 анлайн праз Zoom. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца ТУТ. У форме вы можаце нават задаць пытанне, якое вам цікава, — праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч паспрабуе адказаць.

А вось тут можна прачытаць пра назіранне #ContolBY ад Валанцёрскай службы "Вясны":

Грамадзянскі кантроль у Беларусі: гісторыя, лічбы, факты

Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль Валанцёрскай службы, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі і што трэба, каб далучыцца да каманды #ContolBY, у матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Крыніца: Як праходзіла назіранне за акцыямі ў 90-х? Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Валянцінам Стэфановічам