Алена Маслюкова. Фотаздымак, які прадстаўляе Беларусь на фотавыставе “Партрэты сілы” Як стала вядома ПЦ "Вясна", да эка-актывісткі і праваабаронцы з Салігорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў - капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова - нібыта ёсць падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні. 

Па першаснай інфармацыі, у міліцыю паступіла заява ад нейкай грамадзянкі Зобавай, якая абвінаваціла праваабаронцу ў абразе. 

Зараз Алену Маслюкову апытваюць наконт яе асабістых старонак у сацыяльных сетках. 

Крыніца: Да праваабронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам