Не абыйшлося без правакацый: мужчына трымаў дзяржаўны сцяг і партрэт Лукашэнка, на якім напісана “Я/Мы Лукашенко. Вызвалім патрыётаў Беларусі: Ціханоўскага, Пятрухіна” і пачаў гучна выкрыкваць “Караеў, адпускай блогераў”, а таксама зачытваць прысягу, якую даюць МУС.  Калі адзін з гледачоў падыёшоў, каб зняць з яго партрэт з надпісам, той паспрабаваў распачаць бойку. Удзельнікі “кармлення галубоў” палічылі яго правакатарам і адышлі. Потым калона традыцыйна рушыла. Як паведамляе Уладзімір Вялічкін, калону суправаджала больш за два дзесятка супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і Абласнога УУС. А таксама было шмат міліцыянтаў, апранутых у цывільнае.

 Брэсце прайшло чарговае “кармленне галубоў”. Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, на акцыі “у зорны момант” сабралася каля 300 чалавек. Некаторыя кіроўцы, якія праязжалі міма, сігналілі.

2020-05-10_karvlenne_galubou_brest.jpg
"Кармленне галубоў" у Брэсце 10 мая. Фота: Уладзімір Вялічкін
Фота: Уладзімір Вялічкін
Фота: Уладзімір Вялічкін

Таксама праваабаронца паведаміў пра аднаго затрыманага — Валерыя Фамінскага. Інфармацыя ўдакладняецца.

Акрамя гэтага, "Брестская газета" паведаміла, што адразу пасля акцыі АМАП затрымаў праваабаронцу Рамана Кісляка і мужчыну, якога большасць прысутных прынялі за правакатара. Па непацверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы таксама сябра прафсаюза РЭП і яшчэ адзін удзельнік акцыі пратэсту.

Крыніца: Кармленне галубоў у Брэсце скончылася затрыманнямі