11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”. Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста. Затрыманні не спыніліся і 9 траўня - людзей забіраюць з дамоў ці спыняюць па дарозе ў Бабруйск, дзе запланавана правядзенне "Антыпараду".

Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

Берасцейшына

У Берасці ў гэты дзень плануецца як мінімум пяць судоў над праціўнікамі завода АКБ. Яшчэ адзін суд будзе ў Кобрыне (над актывістам Уладзімірам Марозам). Верагодна там жа будуць судзіць і праваабаронцу “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна, які знік пасля нядзельнай акцыі. Месца суда над затрыманым праваабаронцам Раманам Кісляком і актывістам Прафаюза РЭП валерам Фамінскім высвятляецца. 

piatruhin_sud11051.jpg
Сяргей Пятрухін у судзе

Першым у суд Ленінскага раёна прывезлі затрыманага 6 траўня аднаго з лідараў пратэстаў у Брэсце, блогера Сяргея Пятрухіна. Першае пасяджэнне па яго справе адбылося ў пятніцу 8 траўня, але суддзя Дзмітрый Куроўскі перанёс разгляд справы на панязелак.

На Пятрухіна складзены пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП – за ўдзел у берасцейскай акцыі па “кармленні галубоў” 19 красавіка і за тое, што вёў адтуль стрым.

Па словах адваката, падрыхтоўка справы да разгляду была праведзеная дрэнна, правы і абавязкі Пятрухіну не растлумачаныя. Блогер просціь вярнуць справу на дапрацоўку.

Суддзя адмовіў адвакату і Пятрухіну ў выкліку часткі сведкаў, бо яны сам іх не прывезлі. Пры гэтым задаволіў выклік тых, хто таксама затрыманы. У судзе перапынак для выліку сведкаў.

Таксама Сяргей Пятрухін сказаў, што у яго тэмпература 37,3. Ён кажа, што разам ў ім у ізалятары былі людзі ў тэмпературай. да якіх прыязджала хуткая. 

Суды ў Магілёве

У Магілёве пачынаюцца суды над затрыманымі актывістамі і журналістамі

У панядзелак, 11 траўня, пачынаюцца суды над затрыманымі на выходных і ў пятніцу актывістамі і журналістамі. Усіх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналістБелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.

Ліда

У Лідзе каля дзесяці чалавек сабраліся ла суда каб патрапіць на суд над Паўлам Анціпкіным – адзіным з шасцці лідчан, якога не асудзілі ў пятніцу, а пакінулі ў ізалятары да панядзелка. Вядома, што затрымалі хворым. Тыя, хтто падтрымліваў Паўла, дамагліся, каб Анціпкіну перадалі лекі ў ІЧУ. 

Мазыр 

У Мазыра мусяць судзіць трох затрыманых: адміністратара тэлеграм-суполкі "Мазыр для жыцця" Аляксандра Цуканава, Вячаслава Удавенку, актывіста Уладзіміра Неўмяржыцкага.

Суды на Віцебшчыне: Орша, Глыбокае, Полацк, Наваполацк, Віцебск

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі

З раніцы 11 траўня па ўсёй краіне адбываюцца суды над затрыманымі ў пятніцу і за выходныя актывістамі і актывісткамі, які выходзілі на "кармленне галубоў" у сваіх гарадах ці сустракаліся з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага. У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 25 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, Лідзе, Мазыры і Жлобіне