У аўторак, 12 траўня, у Магілёве працягваюцца суды над журналістамі і грамадскімі актывістамі. У панядзелак суд Кастрычніцкага раёна адправіў "на суткі" сем чалавек. Сёння суды чакаюцца над журналістам Алесем Асіпцовым, каардынатара ініцыятывы "За здаровы Магілёў" Андрэя Бодзілева, другі суд асуджаннага ўчора на 10 сутак блогера Міхаіла Аршынскага, а таксама чакаецца рашэнне па справе праваабаронца і журналіста "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова.
"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся.
Вынясенне рашэння па справе праваабаронца і журналіста "Магілёўскай вясны" Аляксандра Буракова прызначана на 10:00 у судзе Ленінскага раёна г. Магілёва. Суддзя Палякова абвінавачвае журналіста па артыкулу 23.34 КаАП за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня. Выходныя журналіст правёў у ІЧУ.
Вынікі магілёўскіх судоў над актывістамі і журналістамі 11 траўня:
*Усе арыштаваныя будуць адбываць пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама,вуліца Крупскай 99Б, г. Магілёў, 212011 |
Падрабязнасці з судоў чытаць тут:
Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек