Дзень беларускай вайсковай славы будуць сёння адзначаць у Мінску акцыямі і мітынгамі дэмакратычная грамадскасць і актывісты розных партый і рухаў. Так, Беларускі Нацыянальны Кангрэс плануе правесці ў гэты на Кастрычніцкай плошчы Менска акцыю папярэджання. Пачатак акцыі - у 19.00.
Партыя КХП-БНФ сёння правядзе ў Менску дазволены ўладамі мітынг. Ён пачнецца а 18-й гадзіне ў скверы каля кінатэатра “Кіеў”. Пра гэта журналістам паведаміў адзін з актывістаў партыі Алесь Чахольскі.
Дзень 8 верасня знітаваны з памятнымі падзеямі ў гісторыі Беларусі - бітвай пад Воршай у 1514 годзе, а таксама і прыняццем сімвалічнай прысягі беларускімі афіцэрамі на вернасць незалежнай Беларусі ў 1992 годзе.
Напярэдадні акцыі Мікалай Статкевіч накіраваў у Мінгарвыканкам ліст, тэкст якога змешчаны на старонцы палітыка ў фэйсбуку:
У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэса правесці ў Дзень беларускай вайсковай славы – 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска Акцыю папярэджання. Пачатак акцыі - у 19.00. У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра наш намер правесці 8 верасня акцыю напярэдадні яе пачатку. Ранейшы вопыт паведамленняў у Мінгарвыканкам аб плануемых мірных сходах паказаў нежаданне гарадскіх уладаў прытрымлівацца заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе нашай краінай. Таму, прапаную выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць безперашкоднае і бяспечнае правядзенне масавага мерапрыемства.
Праваабаронцы і служба грамадскага назірання #controlBY будуць праводзіць маніторынг мерапрыемства. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце.
Крыніца: Акцыя папярэджання і мітынг у Дзень беларускай вайсковай славы