Суд Леніскага раёна Берасця 19 траўня разглядае адміністрацыйную справу Паўла Кінчака.
Берасцейскі дальнабойнік Павел Кінчак быў затрыманы на мяжы, пры перасячэнні польска-беларускай мяжы. Як паведамляла “Брэсцкая газета”, днём 16 траўня Павел вяртаўся з грузам з Польшчы ў Беларусь. Яго затрымалі адразу пасля пераходу мяжы.
Кінчака абвінавачваюць ва удзеле у несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода, якая праходзіла ў Брэсце 12 красавіка. Да суда яго змясцілі ў ізалятар.
Справу разглядае суддзя А. Семянчук. Ён забараніў весці фото і відэаздымку ў судовай залі.
Кінчак кажа, што 12 красавіка ішоў па вуліцы, шпацыраваў, было цікава. Людзі ішлі, ён з імі не быў знаёмы. Ніякіх лозунгаў не прамаўляў. Прызнае, што браў удзел у шэсці.