Піліп Шаўроў на працэсе ў Цэнтральным раённым судзе Мінску 19 траўня суд Цэнтральнга раёна Менску агучыў вырак Піліпу Шаўрову: яго прызналі вінаватым у хуліганстве і ў пашкоджанні маёмасьці ды аштрафавалі агулам на 50 базавых, гэта 1350 рублёў. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Пракурорка Маргарыта Курыловіч так і прасіла пакараць Шаўрова.

Згодна з абвінавачваннем, 16-17 студзеня 2020 года, Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінуўшым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку А.С. Пушкіну ў Мінску. 17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў п. Бараўляны. 18 сакавіка 2020 г. аддзелам Цэнтральнага раёна (г. Мінска) Слечага камітэта Піліпу Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Суд над Шаўровым пачаўся 18 траўня. Віну на судзе Піліп Шаўроў прызнаў часткова: толькі частку 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса. Ён адмаўляе, што дзейнічаў з хуліганскіх меркаванняў і што дзейнічаў паўторна. Таксама ў судзе ён заявіў, што праз свае дзеянні ён выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Сказаў, што размаляваў помнік Пушкіну, так як не згодны са знешняй палітыкай Расійскай Федэрацыі. На судзе Піліп Шаўроў заявіў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях і просіць прабачэння ў тых, каму яго дзеянні прычынілі боль.

Першы дзень суда над палітвязнем Піліпам Шаўровым: самае галоўнае

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня пачаўся судовы працэс над палітвязнем Піліпам Шаўровым. Яго абвінавачваюць па двух частках артыкула 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Працэс вядзе суддзя Іван Касцян, вядомы па масаваму вынясенню палітычна-матываваных рашэнняў актывістам і журналістам.

 Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой запатрабавала неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго. 7 траўня стала вядома, што палітычнага зняволенага, актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда пад падпіску аб нявыездзе. 

Крыніца: Суд пакараў палітвязьня Шаўроваштрафам на 1350 рублёў