Суд Заводскага раёна Мінска разглядае адміністратыўную справу сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

Халілава затрымалі яшчэ ў пятніцу, 8 верасня, каля 20: 20 у пад'ездзе дома, у які ён заходзіў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол правапарушэння, нібыта ён лаяўся матам і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ён правёў ноч.

Напярэдадні затрымання ў кватэры актывіста міліцыянты  правялі вобшук і забралі ўсю тэхніку, а таксама асабістыя рэчы, прадметы адзення, літаратуру і грошы, прычым у ягоную адсутнасць. У кватэру запрасілі толькі суседку. Аднак копіі пратакола не пакінулі ні суседцы, ні Раману Халілаву.

Пры затрыманні яго непасрэдна ў пад’ездзе збівалі па нагах, галаве, жывату, білі галавою аб сцяну.

Нагадаем, што  Рамана Халілава затрымлівалі 24 сакавіка дома ў Менску і асудзілі на 21 суткі за ўдзел у акцыі 5 сакавіка ў Берасці. Тады большую частку ягоных рэчаў ужо забіралі ў межах "агляду", але потым пакінулі.

Крыніца: Зрабілі ператрус, пабілі, а ў дадатак вінавацяць у… брыдкаслоўі