Фактычны лідэр М'янмы Аун Сан Су Чжы ў сераду ўпершыню пракаментавала сітуацыю ў штаце Ракхайн, дзе з канца жніўня ўзброеныя сілы вядуць аперацыю супраць паўстанцаў-рахінджа. Па словах Аун Сан Су Чжы, урад краіны абараняе ўсіх жыхароў штата Ракхайн «найлепшым чынам». Гэта абуральная заява, лічыць Amnesty International.
«Тое, што адбываецца ў штаце Ракхайн - гэта гуманітарная катастрофа і катастрофа з пункту гледжання правоў чалавека. У сваіх першых каментарах пра крызіс, замест таго каб паабяцаць канкрэтныя крокі па абароне жыхароў Ракхайна, Аун Сан Су Чжы, падобна, вырашыла пераменшыць значэнне жудасных навінаў, якія прыходзяць з гэтага рэгіёну», - заявіла Тырана Хасан, дырэктар Amnesty International па рэагаванні на крызісныя сітуацыі.
«Пасля таго як дзясяткі тысяч рахінджа вымушаныя былі бегчы праз мяжу, а тысячы іншых прадстаўнікоў гэтага народа падвергліся гвалтоўнаму перамяшчэнню ўнутры М'янмы, сталі паступаць сведчанні таго, што ваенныя развязалі кампанію гвалту ў дачыненні да рахінджа. Урад павінен дазволіць неадкладны і бесперашкодны доступ у рэгіён гуманітарных арганізацыям, якія былі пазбаўленыя магчымасці аказваць дапамогу насельніцтву паўночнай М'янмы», - дадала яна.
У выніку нападаў узброеных фармаванняў рахінджа 25 жніўня і наступнай ваеннай кампаніі каля 146 тысяч рахінджа, у асноўным жанчыны і дзеці, вымушаныя былі бегчы ў суседні Бангладэш. Гэта прывяло да сур'ёзнага гуманітарным крызісу.
Крыніца: Amnesty International: Заява лідэра М'янмы Аун Сан Су Чжы пра сітуацыю ў штаце Ракхайн абуральная