Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым напрамку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці, а таксама ягонага памочніка.
Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта здарылася падчас таго, як ён пачынаў маляваць мурал на будынку на вуліцы Рабкораўскай. ДАІ таксама адагнала машыну-пад’ёмнік, якой карысталіся мастакі.
Як распавядае Свабодзе журналіст Раман Пратасевіч, 18 верасьня якраз ішло ўзгадненьне працы Басалеці, паралельна з гэтым мастак пачаў працаваць.
Мастак і яго памочнік маюць падвойнае грамадзянства, Аргентынскае і Італьянскае. Амбасада Італіі ўжо пачала пошук выкрадзеных.
Падрабязнасці затрым ання высвятляюцца.
Крыніца: Невядомыя схапілі аргентынскага мастака, які маляваў мурал