У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеная пастанова аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывіста Антона Жылко.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня.
Суддзя Іван Неўмяржыцкі пакараў актывіста штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).
У гэтым жа судзе на 28 верасня прызначаны суд над лідэрам руху «Разам» за Вячаславам Сіўчыкам, таксама за ўдзел у акцыі папярэджання 8 верасня.
Крыніца: Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі папярэджання