Аляксандр Вянгерскі на акцыі пратэчсту ў Мінску 8 верасня. Фота: Радыё свабода. Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.

Сёння суд Вілейскага раёна разгледзеў адміністратыўную справу за парушэнне арт. 23. 34 КаАП і вынес пастанову аб прыцягненні яго да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.

Аляксандр Вянгерскі пасля суда 9 кастрычніка.
Аляксандр Вянгерскі пасля суда 9 кастрычніка.

Нагадаем, 29 верасня суд Барысаўскага раёна асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: дробнага хуліганства  і непадпарадкаванне законнаму патрабаваньню службовай асобы. Заўзятар-актывіст пад час адбыцця пакарання абвясціў пра галадоўку.

У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля. Пазней стала вядома, што затрыманы - жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгерскі. 

Крыніца: Заўзятара Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017