Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваўся АМАПа. 

Пад час сустрэчы была запланаваная лекцыя Пятра Рабава "Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX - пач. XXI cтст.". Аднак, міліцыя затрымала каля 20 чалавек, у тым ліку і лектара. Зараз вядома, што ўдзельнікаў мерапрыемства дастаўляюць у РУУС.

Заўтра аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах.

Крыніца: АМАП сарваў сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна