11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам, гісторыкам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым быў затрыманы праваабаронца з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык.
Ён быў дастаўлены ў ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 24.1 "Непавага да суду" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў".
Судзіць праваабаронцу будуць у судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка.