Акцыю пратэсту пад назвай «Марш абураных беларусаў 2.0» плануюць правесці сёння ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ў СМІ заявіў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч. Палітык таксама праінфармаваў аб гэтым Менгарвыканкам у паведамляльным парадку. Заяўленыя і патрабаванні ўдзельнікаў акцыі патэсту: праблема дзедаўшчыны ў беларускім войску, адмена Дэкрэту Прэзідэнта№ 3, нізкі ўзровень жыцця.
Варта нагадаць, што некаторыя з актыўных арганізатараў “Маршу абураных беларусаў” адбываюць зараз адміністратыўныя пакаранні ў выглядзе арышту, якія былі вынесеныя значна раней.
21 кастрычніка раніцай стала вядома пра затрыманне ў Маладэчна прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Алеся Абрамовіча, які збіраўся ў Мінск на акцыю. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што актывіст пераходзіў вуліцы ў неўстаноўленым месцы і адвезлі яго ў Маладэчанскі псіханеўралагічны дыспансэр з мэтаю праверкі на прадмет алкагольнага ап’янення.
"У пятніцу, 20 кастрычніка, пры перадачы мегафона супрацоўнікі міліцыі затрымалі арганізатараў акцыі і пратрымалі іх паўтары гадзіны ў пастарунку, мэгафон пры гэтым забралі", - паведаміў “Радыё Свабода” Мікалай Статкевіч.