У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці. Мадэраваў ход прэзентацый і дыскусіі правабаронца з “Вясны” Андрэй Палуда. Кожны з выступоўцаў распавядаў пра мэты і задачы сваёй кампаніі, а таксама пра іх актуальнасць на сёняшні дзень і пра прамежкавыя вынікі.
Эніра Браніцкая, Ганна Бараноўская і Валдзіс Фугаш прэзентавалі першы год дзейнасці ўстановы па абароне правоў мігрантаў і людзей без грамадзянства Human Constanta. Яны распавялі, што сутыкнуліся з вялікімі праблемамі бежанцаў у Брэсце, дзе людзі знаходзіліся доўгі час без сродкаў для існавання. Так была арганізаваная місія па дапамозе вымушаным мігрантам, якая існуе і дагэтуль.
Галоўнай задачай для актывістаў кампаніі паўстала наладжванне прававых механізмаў, якія б дапамагалі людзям запрашваць прытулак, напрыклад, у Польшчы, і запускаць працэс разгляду гэтых заяў. Акрамя таго, выклікамі сталі змяншэнне прававых і гуманітарных шкодаў, звязаныя з тым, што бежанцы працяглы час знаходзяцца ў Брэсце, праца з мясцовымі ўладамі – супрацоўнікамі прадстаўніцтваў Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі, з адміністрацыямі горада і раёнаў, у тым ліку і з жыхарамі, а таксама прыцягненне ўвагі да праблемы правоў вымушанных мігрантаў праз СМІ.
“І такім чынам у нас з’явілася некалькі накірункаў: юрыдычны, дзе мы распавядалі людзям пра іх правы: як легальна перасякаць мяжу, як заставацца ў Беларусі цягам 90 дзён і г.д.; гуманітарны накірунак, бо надыходзіла халоднае надвор’е і людзям была патрэбная падтрымка; міжнароднае адвакатаванне для таго, каб паспрабаваць прымусіць польскі ўрад выконваць міжнародныя абавязальніцтвы, якія іх дзяржава ўзяла на сябе, а таксама праца з медыя і грамадскім меркаваннем.
У нас з’явілася база валанцёраў і стажораў, бо нам была неабходная дапамога ва ўсіх гэтых накіранках. Але ўсё адно мы не чакалі, што так шмат працы прыдзецца і атрымаецца зрабіць”, - распавёў Валдзіс Фугаш падчас выступу.
В межах місіі юрыст падрыхтаваў і накіраваў скаргі ў Еўрапейску суд па правах чалавека супраць Польшчы і супраць Літвы.
“Усе ведаюць, што Беларусь не працуе з ЕСПЧ, і гэта быў даволі незразумелы і нечаканы падыход, калі беларускія праваабаронцы падаюць скаргі ў ЕСПЧ супраць Польшчы”, - дадала Эніра Браніцкая.
Акрамя таго, прадстаўнікі місіі накіроўвалі ў ЕСПЧ заявы на прыняцце прамежкавых мераў, і гэта быў унікальны вопыт, калі рашэнні пра такія меры прымаліся ЕСПЧ цягам двух гадзінаў на карысць вымушаных мігрантаў, якія ў гэты самы час ехалі праз мяжу.
За час місіі было сабрана каля дзвюх тонаў гуманітарнай дапамогі, якая была раздадзеная людзям, праведзена адмысловая выстава, якая атрымала ўзнагароду, а таксама мерапрыемства для дзяцей мігрантаў і вымушанных мігрантаў. Дзейнасць місіі была адлюстравана ў сусветных СМІ.
“Дзенайсць кампаніі не абмяжоўваецца толькі Human Constanta, а можна казаць пра вельмі пазітыўны вопыт супрацоўніцтва з шэрагам арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку “зялёнымі”, ПЦ “Вясна” ды іншымі”, - падкрэсліла Ганна Бараноўская.
Наступны выступоўца - Алег Ражкоў з арганізацыі “Журналісты за талерантнасць”, зарэгістраванай у Літве, распавёў, што пяць год таму была запушчаная праграма па супрацьдзеянню мовы варожасці, і ў той час ніхто ў Беларусі пра гэтую праблему.
"І таму першае, што мы хацелі - гэта казаць пра мову варожасці як пра сістэмную з’яву, павысіць веды пра гэта сярод журналістаў, рэдактараў і праваабаронцаў, панізіць яе градус у беларускіх медыя і, як следства, узровень дыскрымінацыі ў грамадстве ў адносінах да розных уразлівых групаў", - адзначыў выступоўца.
На пряцягу гэтага перыяду ўдзельнікі кампаніі праводзілі два маніторынга, адзін з якіх датычыўся мовы варожасці ў агульным, а другі быў прысвечаны выключна ЛГБТ-тэматыцы, так як ёсць неабходнасць займацца гэтай тэмай больш паглыблена.
У межах кампаніі праводзіліся праваабарончыя мерапрыемствы для журналістаў з прыцягненнем міжнародных экспертаў, выпускаліся тэматычныя брашуры, а таксама актыўна прымаўся ўдзел у інфармацыйных кампаніях, калі актывісты спрабавалі ператварыць нешта вельмі негатыўнае ў пазітыўнае (напрыклад, кейс “Вячэрняга Магілёва”).
"Калі мы пачыналі, была даволі негатыўная рэакцыя з боку і журналісцкага асяроддзя, і праваабарончага, таму што ніхто не ведаў, што такое мова варожасці. Зараз у нас ёсць закрытая група з экспертаў, журналістаў, праваабронцаў і рэдактараў, і нас 606 чалавек.
Мы сталі партнёрамі з Article19, які займаецца свабодай слова і мовай варожасці ва ўсім свеце. Таксама можна сказаць, што з’явіўся шэраг арганізацыяў, якія займаюцца гэта праблемай, і не толькі мы цяпер займаеся правядзеннем кампаній і маніторынгамі.
Аднак, мы бачым, што ў канцэпцыі антыдыскымінацыйнага заканадаўства, якое зараз распрацоўваецца, павіненна нейкім чынам фігураваць паняцце “мовы варожасці”, таму што яго там няма і ў кожнай краіне яно рознае", - падкрэсліў Алег Ражкоў.
Уладзімір Лабковіч распавёў, што кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з’яўляецца хіба што не самай масавай кампаніяй па колькасці ўдзельнікаў – больш за 1000 сябраў удзельнічае ў назіраннях. Мэта кампаніі – адказаць на адзінае пытанне: ці сапраўды выбары ў Беларусі адпавядаюць міжнародным стандартам, а грамадзяне маюць права прымаць удзел у фарміраванні ўлады на розных узроўнях.
"Мы сыходзім са стандартаў класічнага назірання, наш галоўны прынцып – абсалютная незаангажаванасць. Мы не падтрымліваем ні адну палітычную сілу, не кааперуемся ні з адной палітычнай партыяй і заўсёды спрабуем абстрагавацца для захавання аб’ектыўнасці", - запэўніў Уладзімір Лабковіч.
Кампанія ажыцяўляецца доўгатэрмінова: з першага дня выбараў да апошняга, а калі так складваецца сітуацыя, то і ў поствыбарчы перыяд.
Па словах выступоўцы, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з’яўляюцца асноўным “банкам інфармацыі” па выбарах у Беларусі і больш за 50% інфармацый, якія з'яўляюцца ў СМІ, ідуць са спасылкай на кампанію.
"Яшчэ адна з мэтаў кампаніі – інфармаванне грамадзян Беларусі, бо мы ўвесь час адчуваем, што беларусы не ў поўнай ступені адчуваюць важнасць выбараў увогуле і не лічаць, што выбары сфальсіфікаваныя. Большасць грамадзянаў вераць вынікам выбараў, нават калі яны галасуюць за апанентаў улады. І тут вялікае поле для працы па тлумачэнню грамадзянам пра тое, што іх голас важны, і пра тое, што іх голас сістэматычна крадзецца. Бо нажаль мы не мелі ні воднай сітуацыі, калі б маглі казаць, што выбары ў Беларусі сталі лепш, чым былі, не кажучы пра тое, каб яны адпавядалі міжнародным стандартам", - сказаў Уладзімір Лабковіч.
Ён падкрэсліў, што ім вельмі не хапае валанцёраў: тых людзей, якія гатовыя хоць нейкі час пабыць на выбарчых ўчастках, праманіторыць і потым запоўніць анкеты кампаніі.
Наступны ўдзельнік мерапрыемства Зміцер Салаўёў адзначыў, што мэта кампаніі “За свабоду мірных сходаў” - паляпшэнне сітуацыі з доступам да права свабоды мірных сходаў у Рэспубліцы Беларусь.
Адзін з накірункаў – унясенне зменаў у заканадаўства па свабодзе мірных сходаў, але ўдзельнікі кампаніі разумеюць, што вельмі хутка гэта зрабіць не атрымаецца. Іншы накірунак дзейнасці – гэта падвышэнні правасвядомасці насельніцтва праз інфармаванне па тэме.
Удзельнікам кампаніі ў рэгіёнах атрымалася дасягнуць стварэння мясцовых кааліцый з іншымі грамадскімі арганізацыіям, якія абараняюць права на свабоду мірных сходаў супольна. Напрыклад, у Магілёве атрымалася палепшыць мясцовае рашэнне: цяпер не трэба разам з заяўкай на пікет ці мітынг прыносіць дамову з супрацоўнікамі міліцыі на ахову правапарадку пры прывядзенні масавага мерапрыемства, што раней супярэчыла заканадаўству.
"Акрамя таго, мы прапанавалі чарнавік законапраекту па зменам у закон “Аб масавых мерапрыемствах”, які будзем яшчэ дапрацоўваць і апублічваць, каб кожны мог прынесці свае заўвагі і меркаванні", - сказаў прадстаўнік кампаніі.
Зміцер Салаўёў адзначыў значны ўклад Валанцёрскай службы “Вясны”, удзельнікі якой прадставілі абгрунтаванне, чаму цяперашні закон парушае міжнароднае заканадаўства, і накіравалі звароты да 11 суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы. Аднак толькі пяць з іх далі адказы, і тое адмоўныя.
"Цяпер жа Савет міністраў выступіў са зменамі, якія носяць больш дэкаратыўны характар, і выраз “уведамляльны характар” нібыта напісалі для замежнікаў, бо праблемы засталіся тыя ж", - зазначыў праваабаронца.
Таксама валанцёры “Вясны” распрацавалі сайт сход.бай, на якім размешчана інфармацыя пра саму кампанію, адказы на пытанні, чаму гэта праблема паўстае, і што трэба рабіць.
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавёў, што іх мэтай з’яляецца спыненне смяротнага пакаранняў у краіне, далучэнне да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў і, як першы крок – увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне. Кампанія мае два асноўных накірункі – інфармацыйна-асветніцкі і юрыдычны, які ўключае, як дапамогу сваякам, так і самім асуджаным да смяротнага пакарання.
Людзі дагэтуль не ведаюць, што ў краіне існуе смяротнае пакаранне, хтосьці не ведае, што магчыма ўвядзення мараторыя. Асабліва гэта адчуваецца ў рэгіёнах. Таму на думку Андрэя Палуды інфармацыйна накірунак вельмі важны.
У кампаніі ёсць адмысловы сайт і створана петыцыя, але выкарыстоўваюцца і іншыя метады ўплыву на грамадскую думку. Напрыклад, калі вядомыя людзі выказваюць свае меркаванні наконт смяротнага пакарання і чаму яны падпісалі петыцыю за яго адмену. Таксама ўжо другой год запар праваабаронцы ладзяць музычны фестываль “Рок за жыццё”.
“І для нас вельмі важна, што тыя людзі, якія прымаюць удзел у нашых мерапрыемствах, падзяляюць нашыя каштоўнасці. Мы праводзім шмат мерапрыемстваў: і публічныя лекцыі, і дыскусіі, і кінапрагляды, і фотапраекты, і выставы, прэс-канферэнцыі, раздачы інфармацыйных матэрыялаў, і канцэрты, і супрацу з друкаванымі выданнямі. У гэтым жа накірунку мы робім медыяпрадукцыю: дакументальныя фільмы, мультфільмы, відэаролікі. У гэтым годзе ў межах Тыдню супраць смяротнага пакарання ўпершыню быў прэзентаваны комікс”, - падкрэсліў Андрэй Палуда.
Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю адзначыў, што Канвенцыя па правах людзей з інваліднасцю была падпісаная ў 2006 годзе, аднак Беларусь далучылася да яе толькі ў 2016 годзе, і такім чынам стала апошнім падпісантам у Еўропе.
"Для нас было важна пабудзіць краіну падпісаць Канвенцыі, і таму стварэнне Офіса служыла для гэтай мэты. Нам было важна, каб з’явілася арганізацыя, якая б дакладна і ясна абвяшчала разуменне інваліднасці, як праблему правоў чалавека. І на працягу шасці гадоў гэта была мэтанакіраваная дзейнасць, якую мы ўкладалі ў рознага кшталту кампаніі", - сказаў выступоўца.
Напрыклад, кампанія “Напішы сэрцам”, да якой далучылася каля 40 арганізацый і 460 простых грамадзян, якія падпісалі Канвенцыю да такого, як яе прыняла дзяржава. Або “Тыдзень даступнасці” – кампанія, якая з’яляецца рухавіком для прыцягнення ўвагі да сутнасці Канвенцыі і працы з дыскрымінацыяй.
Кампанію “Дамо рэпрэсіям урок" прэзентавала прадстаўніца ЗБС Аляксандра Кузьміч разам з Зміцерам Салаўёвым. Высьупоўцы падкрэслілі, што студэнцкі сектар – неадназначны, з ім не вельмі ясна як працаваць, таму што пакаленні змяняюцца вельмі хутка, студэнцкае жыццё вельмі кароткае і ў гэтым плане вельмі складана наладзіць нейкую сталую працу.
"Аднак, мы пачалі гэтую кампанію з мэтай зрабіць так, каб у Беларусі спыніліся адлічэння актывістаў і актывістак па палітычных матывах. Таму што, калі паглядзець на храналогію падзеяў, адлічэнне заўжды былі і насілі такі ж масавы характар: у 2006 людзей адлічалі сотнямі, у 2010 годзе – дзесяткамі, у 2017 годзе – толькі адзінкамі. Аднак, пры гэтым ва ўніверсітэтах зараз пануе атмасфера страха, таму што гэты прывід сотняў адлічаных студэнтаў яшчэ ёсць. Студэнты баяцца адлічэнняў, і сцвярждаюць, што іх адлічаюць за лайкі ў “Падслухана”: нібыта ў дэканаце журфака БДУ ёсць спецыяльны агент, які маніторыць суполку і вылічае людзей, якія там ставяць лайкі", - распавяла Аляксандра Кузьміч.
Удзельнікі кампаніі сыходзілі з таго, што ім трэба было знайсці нейкі эфектыўны механізм уплыву на беларускія ўніверсітэты. Паколькі ў іх ёсць шмат інфармацыі пра тое, як ВНУ атрымоўваюць замежную дапамогу і любяць ездзіць у разнастайныя стажыроўкі, актывісты вырашылі напісаць зварот ад студэнцкіх, праваабарончых арганізацый да донараў-партнёраў беларусіх ВНУ з заклікам, каб яны паўплывалі на іх.
"І можа ён гучыць трохі жорстка і запатрабавальна, але толькі тады, калі задумаюцца і партнёры, і міжнародная супольнасць пра тое, што за 23 гады стала толькі горш з правамі чалавека і студэнцкімі свабодамі ў Беларусі: калі ўсё прасякнута ідэалогіяй, калі ўсіх незгодных выганяюць – як студэнтаў, так і выкладчыкаў. І наша першае патрабаванне – прыпыніць фінансаванне тых універсітэтаў, якія адлічылі студэнтаў, да моманту іх аднаўлення. Таксама мы заклікаем перафарматаваць усе праекты, якія ідуць з беларускімі ВНУ такім чынам, каб яны праходзілі не праз адміністрацыю ўніверсітэтаў, а на больш гарызантальным узроўні: да студэнтаў, да прадстаўнікоў акадэміцкай супольнасці, і каб у дадзеныя праекты былі ўключаныя незалежныя студэнцкія арганізацыі", - сказаў Зміцер Салаўёў.
Паралельнае мерапрыемства скончылася кароткай дыскусіяй пра тое, як актывізаваць беларускую праваабарончую супольнасць да далучэння да рознага кшталту праваабарончых кампаніяў.
Крыніца: Грамадскія праваабарончыя кампаніі абмеркавалі ў межах форуму праваабаронцаў