Максім Вінярскі Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля арышту, знік. 

Ягоныя паплечнікі так і не дачакаліся актывіста. Як паведамляе праваабаронцам Леанід Кулакоў, праз  некаторы час сябры запыталіся ў дзяжурнага “Дзе падзеўся Вінярскі?”.

"Не перажывайце, павінен выйсці”, - пачулі яны ў адказ.

І толькі ў 10 гадзін раніцы ім паведамілі, што Вінярскі ўжо даўно выбыў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Сыйшоў і аператыўны работнік-"ціхар", які здымаў на відэа ўсіх сустракаючых.

Аднак дома ён так і не з’явіўся. Ягоная маці на тэлефанаванне адказала, што Максіма дома няма і моцна расхвалявалася.

Зараз сябры высвятляюць, дзе падзеўся і кім быў скрадзены з Акрэсціна актывіст.

Крыніца: Пасля адбыцця арышту Максім Вінярскі таемна знік з Акрэсціна