Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы. Сваякі салдатаў павінны разумець: калі яны не паведамяць пра гэтыя злачынствы дзяржаўным органам, то гэтага не зробіць ніхто.
I. Што такое дзедаўшчына?
Дзедаўшчына – пазастатутныя адносіны, якія выходзяць за межы службовых паўнамоцтваў. Праяўляецца ў тым, што салдаты, якія праслужылі большы тэрмін службы, сяржанты, прапаршчыкі выкарыстоўваюць розныя формы псіхалагічнага і фізічнага гвалту ў дачыненні да салдат тэрміновай службы. |
З пункту гледжання правоў чалавека: гэта жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні - яны недапушчальныя ні пры якіх абставінах. |
У беларускім заканадаўстве: такія дзеянні як збіццё, фізічныя і псіхалагічныя здзекі, вымагальніцтва грошай і таму падобнае, крыміналізаваныя – з’яўляюцца злачынствам і караюцца. Іх не трэба замоўчваць - трэба дзейнічаць рашуча. |
ІІ. Якім чынам заявіць пра дзедаўшчыну?
Вырашаць праблему з кіраўніцтвам вайсковай часткі – неэфектыўна. Бо ніхто не зацікаўлены “выносіць смецце з хаты”. Эфектыўней запісацца на прыём да міністра абароны, выкласці яму праблему і патрабаваць перавесці салдата ў іншую вайсковую частку. Таксама варта накіраваць у Міністэрства абароны пісьмовы зварот, каб была праведзена ўнутраная праверка. |
Надзейней звяртацца ў дзяржаўныя органы, якія па-за вайсковай сістэмай – Следчы камітэт, пракуратуру, міліцыю. Трэба падаць заяву пра здзяйсненне злачынства ў аддзяленні пералічаных органаў – па месцы знаходжання вайсковай часткі альбо па месцы жыхарства заяўніка. Не атрымліваецца падаць заяву асабіста – можна даслаць яе поштай. |
Праваахоўны орган, куды накіраваная заява, павінен:
|
III. Куды звяртацца па дапамогу?
Праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Мінску і рэгіёнах, дадуць юрыдычную кансультацыю ці парады, дапамогуць скласці звароты ў адпаведныя праваахоўныя органы. Таксама дапамогуць у распаўсюдзе інфармацыі, каб надаць справе грамадскі рэзананс. |
Медыя распавядуць пра сітуацыю беззаконня, звернуцца па каментары да службовых асобаў, будуць сачыць за развіццём справы і падтрымліваць інфармацыйна. |