Усе мы звыкліся думаць, што фашызм - гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Але спяшаемся запэўніць, што фашызм так і не стаў перажыткам гітлераўскіх часоў, і працягвае сваё існаванне ў нашай штодзённасці.
Ня верыш? Думаеш, гэта не так?
Як часта ты адчуваеш дыскамфорт і грэбаванне, калі выпадкова сустракаешся на вуліцы з прадстаўнікамі рома ці, напрыклад, арабам? А пра што думаеш, калі бачыш чарнаскурага чалавека? А чалавека з тату на твары? Думаў/ла ты над тым, чаму ўзнікаюць гэтыя непрыемныя пачуцці і наколькі гэта нармальна? Мы прапануем табе прыйсці на сустрэчу з намі і пагутарыць з самім/ой сабой.
Такім чынам, мы прапануем высветліць:
- Што такое сучасны фашызм?
- Як яму супрацьстаяць?
- Чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму?
- Як жыць з разуменнем "ўнутры мяне - фашыст"?
Гэта будзе цікава кожнаму/ай:
- хто працуе над сабой;
- каму блізкія ідэі гуманізму;
- хто хоча зразумець сябе і грамадства лепш.
Што нам дасць дадзены семінар?
- здольнасць распазнаваць фашызм ў штодзённым жыцці;
- здольнасць спыняць свайго "маленькага фашыста";
- падсвядома не заахвочваць фашызм і дыскрымінацыю ў прынцыпе і супрацьстаяць яму.
Будзем рады бачыць цябе на сваім мерапрыемстве 27 кастрычніка 2017 года ў 18:30 у Баранавічах. Калі табе гэта цікава, запаўняй анкету ўдзельніка\цы да 26 кастрычніка 2017 (уключна) і прыходзь.
І памятай:
"Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой "маленькі фашыст" кіраваць табой".
Крыніца: Уводны курс у канцэпцыю "Глыбінны антыфашызм" пройдзе ў Баранавічах