У СІЗА№6 горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на менскіх маршах — тых, хто ўжо не месціцца на Акрэсціна і ў ІЧУ Жодзіна. Перавозяць іх па чацвяргах, без папярэджання. Чацвер для ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна — гэта адзіны дзень перадач. Туды едуць сваякі, часта з іншых гарадоў, каб паспець перадаць перадачу — але раптам выязджаюць аўтазакі, і затрыманых вязуць у Баранавічы. Сваякам даводзілася ехаць услед за імі — бо да 29 кастрычніка ў СІЗА№6 чацвер быў таксама адзіным днём перадач (з трэцяга лістапада —па аўторках).

СІЗА горада Баранавічы, дзе таксама адбываюць арышт затрыманыя па артыкуле 23.34 КаАП
СІЗА№6 горада Баранавічы

Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады, калі супалі адразу тры чацвяргі:

  • адзіны ў тыдзень дзень перадач на Акрэсціна,
  • перавозка затрыманых у Баранавічы,
  • адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
Машыны родных, якія прыехалі перадаць перадачу ў СІЗА№6. 29 кастрычніка
Машыны родных, якія 29 кастрычніка прыехалі перадаць перадачу ў СІЗА№6

Чаму затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах ўтрымліваюцца не ў ІЧУ, а ў СІЗА? Што кажуць сваякі, якім давялося праехаць часам і па 500 кіламетраў: да Мінска, а затым адправіцца ў Баранавічы? Якія ў правілах прыёму перадач ёсць істотныя недахопы? Дзе лепш сядзець — ў Баранавічах ці на Акрэсціна? Чаму мясцовыя жыхары сталі валанцёрамі ля сцен СІЗА? Як гэта — калі нарэшце ў чацвер прыязджаюць доўгачаканыя аўтазакі?

Каля плота СІЗА№6 горада Баранавічы
Каля плота СІЗА№6 горада Баранавічы

Пра ўсё гэта слухайце ў 14-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе", прысвечанаму аднаму дню ля сцен Баранавіцкага СІЗА№6 —чацвяргу 29 кастрычніка:

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Адна з нядзель у Мінску. Хтосьці прабіраецца "партызанскімі сцежкамі"; хтосьці на хвілінку забягае ў кафэ, дзе дапамагаюць пратэстоўцам; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А міма на самакатах катаюцца дзеці і абмяркоўваюць "ціхароў".

Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе

У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”…

Крыніца: СІЗА№6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе" Аўдыё