Спецдакладык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72 сэсіі Генеральнай Асамбліі ААН.
Падчас выступу сп. Харасці яшчэ раз нагадаў пра масавыя арышты, якія адбыліся падчас сакавіцкіх падзеяў і былі вельмі падобныя на тыя, што адбываліся ў 2011 годзе, пасля чаго быў заснаваны мандат спецдакладчыка па Беларусі.
“У гэтым годзе краіна вярнулася да прыцісканне тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку. У сваім дакладзе ў прошлым годзе я папярэджваў наколькі небяспечна адсутнасць якіх-небудь зменах у сістэме кіравання ў Беларусі. Не гледзячы не некаторыя фасадныя змены ў метадах, якія выкарытоўвае ўлада, пры гэтым яны захоўваюць у дзеяннях тыя ж самыя законы. Прычыны гэтага цыклічнага характара гвалтоўнага закручвання гаек у Беларусі заключаецца ў сістэме кіравання, якая напрамую залежыць ад выканаўчай галіны ўлады, у прыватнасці ад цяперашняга прэзідэнта, які знаходзіцца пры ўладзе чвэрць стагоддзя.
Мой даклад перад вамі мае сабе на мэце патлумачыць, якім чынам прэзідэнт выбудаваў дзяржаўную структуру, якая толькі кансалідуе і абараняе яго ўладу. Нават сімвалічны прагрэс у вобласці правоў чалавека служыць гэтай мэце”, - адзначыў сп. Харасці.
Ён адзначыў незначныя паляпшэнні за год – рэгістрацыю арганізацыі “Гавары праўду” і прадстаўленне Беларуссю даклада ў Камітэт па правах чалавека, які чакаўся з 2001 года. Такім чынам затрымка ў 16 гадоў сведчыць пра тое, як краіна выконвае свае міжнародныя дамоўныя абавязальніцтвы.
Таксама Міклаш Харасці нагадаў, што Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца адзінай краінай амаль ва ўсіх паўночным паўшар’і Зямлі, акрамя ЗША, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне.
“Улічваючы абмежаванні ў вобласці правоў чалавека гэты факт з’яўляецца яшчэ аднім дадактовым элементам страху з боку грамадзянаў, бо яны могуць апынуцца ў судзе за зачыненымі дзвярыма, дзе ім можа быць вынесены смяротны прысуд і пры гэтым не гарантуецца ніякія правы чалавека ні самаго асуджанага, ні яго сям’і”, - сказаў ён.
Міклаш Харасці адзначыў, што безпадстаўныя арышты палітчыных апанентаў улады, сфабрыкаваная справа супраць “Белага легіёна” – паўтарэння практыкі, якія пачалася пяць гадоў таму і яшчэ адна характарыстыка цыклічнасці ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Сп. Харасці зноў заклікаў улады Беларусі супрацоўнічаць з яго мандатам і падкрэсліў, што гатовы дапамагчы ўраду у любой форме перайсці да захавання тых абавязальніцтваў, якія краіна ўзяла на сябе ў галіне правоў чалавека.