Грэта Сабалеўская нясе бел-чырвона-белы сцяг (у цэнтры). Фота: "Наша Ніва". Позна вечарам 27 кастрычніка супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі Грэту Сабалеўскую, 22-гадовую дзяўчыну, якая запомнілася тым, што пад час акцыі, прымеркаванай да Дня вайсковай славы 8 верасня, трымала на Кастрычніцкай плошчы вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Пра затрыманне паведаміла ўначы Марына Адамовіч:

"Грэта Сабалеўская напісала сябру "Меня задерживает милиция", пасля чаго перастала выходзіць на сувязь. Грэта - тая самая мініятурная дзяўчынка з зялёнымі (на той момант) валасамі, якая 8-га верасня была сярод тых, хто нёс сцяг, а потым была затрыманая міліцыяй. Існуе верагоднасць, што яе затрымалі прэвентыўна, перад днём памяці "расстраляных паэтаў".  Грэта нядаўна жыве ў Беларусі і мае няшмат блізкіх тут. У такім выпадку асабліва неабходная падтрымка, таму прашу рэпосту".

Marina Adamovich

На акцыі 8 верасня Сабалеўская, разам з некалькімі іншымі ўдзельнікамі, трымала вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а пазней была затрыманая на плошчы Якуба Коласа для праверкі дакументаў.

14 верасня яна атрымала выклік у Цэнтральны РУУС Мінска  на 14 гадзін, для складання пратакола адміністратыўнага правапарушэння  па арт. 23.34 ч.1 КаАП – “парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”. Аднак Грэта праігнаравала запрашэнне.

Крыніца: У Мінску затрыманая гераіня нацыянальнага сцяга – Грэта Сабалеўская