Былы фігурант “справы графіцістаў” не паспеў прыехаць у Смаргонь да бацькоў, як пачаліся тэлефанаванні з міліцыі. Ён не адказваў на званкі, бо кажа, што праваахоўнікі дзёргаюць яго з розных нагодаў у кожны прыезд у горад. У выніку дадому прынеслі позву на допыт у РАУС - на 12:00 4 лістапада.
Тэлефанаванні распачаліся у дзень прыезду, у сераду 1 лістапада, а позву прынеслі ў чацвер, удакладняе Вадзім Жаромскі. Выклікае яго ўчастковы інспектар міліцыі Жук Д. І. у якасці сведкі. Па якой справе – у позве не ўказана.
Інфармацыя будзе дапоўненая