Раман Пратасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзіць 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.

Згодна з пратаколам правапарушэння, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.

Раман Пратасевіч з гэтай нагоды паведамляе наступнае:

“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. У справе - фота супрацоўніка міліцыі, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.

30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.

Крыніца: Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі