Скрынштот з відэаздымак МУС. Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага асудзіў Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскаму бусіку на на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Такі прысуд агучыў суддзя Сяргей Будрэвіч.

Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»).

Пад час судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.

Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой у вайсковай частцы. У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.

"Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"

Я не зрывала маску і кепку з міліцыянта. У руках у мяне сапраўды ў нейкі момант былі такія рэчы. Кепку я знайшла на зямлі. Думала, што яна належыць хлопцу ў чырвонай куртцы, якога затрымалі, ці яшчэ камусьці з удзельнікаў шэсця

Крыніца: Віцебск: Паўтары гады калоніі медсястры, якая хацела дапамагчы збітаму амапам хлопцу