Праваабарончы цэнтр "Вясны" 7 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў ноч з 6 на 7 сакавіка ў адным з двароў сталіцы быў затрыманы Аляксандр Данілін. Паведамляецца, што быў затрыманы каля ст. м. "Усход" Аляксей Касцялей

Крысціна Міраненка была адной з нямногіх, каго не адпусцілі з РУУС пасля налёту сілавікоў на хаб Imaguru 5 сакавіка, піша тэлеграм-канал Задзіночання беларускіх студэнтаў. Дзяўчыну перавялі ў ЦІП на Акрэсціна. А сёння яе адвакату паведамілі, што на 11 раніцы прызначаны суд.

"Так, у нядзелю, ну не 8 сакавіка ж судзіць, свята ўсё ж такі", - паведамляе ЗБС.

Суд Цэнтральнага раёна пакараў Крысціну Міраненка арыштам у 14 сутак па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Вядома, што сёння ж судзілі і яшчэ аднага затрыманага у Imaguru - студэнта БДМУ Станіслава Сенюкевіча. Суд Кастрычніцкага раёна асудзіў хлопца на 15 сутак арышту таксама па арт. 24.3 КаАП.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Затрыманні і суды па адміністрацыйных справах у нядзелю 7 сакавіка