Дмітрый Карнееў, Мікіта Залатароў і Леанід Кавалёў у дзень прысуда. Фота "Гомельская Вясна" 22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі, нібыта за тое, што ён кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам і за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Яго судзілі і асудзілі разам з двума паўналетнімі абвінавачанымі. Судовае слуханне па апеляцыі адбудзецца 23 красавіка 2021 года.

Падчас правядзення расследавання і судовага разбору беларускія ўлады парушылі яго права не падвяргацца катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання, а таксама яго права на справядлівы судовы разбор. Падчас затрымання і ў ходзе ўтрымання пад вартай яго збівалі электрашокавайдубінкай, а супрацоўнікі міліцыі дапытвалі яго ў адсутнасць адваката або дарослага законнага прадстаўніка. Акрамя таго, ён знаходзіўся ў папярэднім зняволенні больш за шэсць месяцаў, і ў цяперашні час змяшчаецца ў адзіночнай камеры - у парушэнне стандартаў у галіне правоў чалавека, якія тычацца абыходжання з дзецьмі, што утрымліваюцца пад вартай. На момант меркаванага здзяйснення правапарушэння Мікіту Залатарову было 16 гадоў; ён пакутуе на эпілепсію.

Amnesty International заклікае ўлады Беларусі вызваліць яго неадкладна, не чакаючы разгляду апеляцыі па ягонай справе.

Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

Крыніца: Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі