Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падавалі заяўку ў райвыканкам на правядзенне ў Міёрах пікету "Стоп дзедаўшчына - у войску і краіне!". Аднак мясцовыя ўлады не дазволілі мерапрыемства, спаслаўшыся на адсутнасць дамоваў з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ, паведамляе сайт АГП. Акрамя таго, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Т.О. Стельмачонак заявіла актывісту АГП Сяргею Васільеву, што арганізатары не могуць запытваць пікет у цэнтры горада на пл. Загінулых змагароў, хоць усе афіцыйныя святы і мерапрыемствы праходзяць менавіта там.

Сяржук Васільеў.
Сяржук Васільеў

Недзяржаўныя мерапрыемствы ў Міёрах могуць праводзіцца толькі ў двух месцах - на паўвостраве і на стадыёне.

З нагоды дамовы з міліцыяй, якую патрабуюць раённыя ўлады для правядзення пікета, Сяргей Васільеў звязаўся з начальнікам Міёрскага РАУС падпалкоўнікам Патапенка. Паводле яго слоў, дагавор гэты трэба заключаць нават не з мясцовай, а з Віцебскай міліцыяй.

Крыніца: У Міёрах забаранілі праводзіць пікет "Стоп дзедаўшчына!"