Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020" У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Іна Клышпач прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" ўжо больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Брэсцкія суды асудзілі па гэтай справе ўжо 32 чалавекі.

Як перадае брэсцкая "Вясна", суд палічыў даказанай віну 14 чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў наступныя пакаранні:

  • палітзняволены грамадзянін Даніла Чамаданаў (адзіны з гэтай групы знаходзіцца пад вартай) — 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму (цяпер знаходзіцца ў СІЗА-7);
  • мясцовая актывістка Алена Гнаук, Марыя Скакавец і Васіль Чарнецкі — 2 года "хатняй хіміі";
  • Віктар Лабко, Сяргей Наліўка і Кірыл Луд, студэнты Уладзіслаў Навіцкі і Радзівон Кандрацюк — 2 гады " хіміі";
  • Вікторыя і Алена Лысковіч (маці і дачка) — 1,5 "хіміі";
  • лекар Юрый Чубрык, Валянціна Жукоўска, маці чатырох дзяцей Людміла Луцкая — 1,5 "хатняй хіміі".

Жукоўская і Наліўка былі ў другой партыі абвінавачаных, якім ужо вынеслі прысуд, але з-за немагчымасці ўдзельнічаць у працэсе па стане здароўя іх справу выдзелілі ў асобную вытворчасць. Усяго ж фігурантамі крымінальнай справы за карагод 13 верасня мінулага года ўжо з'яўляюцца больш за 70 чалавек. 

У чым іх усіх абвінавацілі?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". Абвінавачванне прад'яўленае па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

З чатырнаццаці чалавек віну прызнаў толькі Даніла Чамаданаў, які знаходзіцца пад вартай ужо амаль тры месяцы. Яшчэ пяцёра прызналі віну часткова. Астатнія восем чалавек не пагадзіліся з прад'яўленым абвінавачваннем.

Храналогія суда:

brest_13_09.jpeg

Па брэсцкай "справе карагодаў" судзяць яшчэ 14 чалавек, сярод іх — палітвязень, які ўжо амаль тры месяцы за кратамі

Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 14 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава.

"На скрыжаванні ўсё было прасякнута гармонамі шчасця": у судзе па "справе карагодаў" у Брэсце пачаўся допыт абвінавачаных

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 красавіка працягнуўся суд суд над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў". 

"Вам я дарую, вызваляю ад асабістай адказнасці за мой прысуд". Што сказалі фігуранты "справы карагодаў" у апошнім слове

Перад тым, як суддзя Іна Клышпач сышла ў дарадчы пакой для пастановы прысуду 7 траўня, абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

Крыніца: Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек