Сёмага траўня ў Менскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале «Армія з народам».
На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама.
Суддзя Сяргей Епіхаў вынес менавіта тыя прысуды, якія запрашвошваў пракурор.
Антаніна Канавалава — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму.Сяргей Ярашэвіч — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Коршун, Яўген Прывалаў — па чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Спарыш — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"
У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам».