Шмат хто хоча стаць юрыстам і юрысткай, каб бараніць свае правы і правы іншых, дамагацца справядлівасці і мяняць свет да лепшага? Вось мы старанна атрымліваем веды і навыкі, набіраемся вопыту і здаецца ўжо набліжаемся да праўды, як раптам прыходзіць расчараванне. Чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць?

Мы хочам пагаварыць з вамі менавіта пра гэта і паспрабаваць знайсці рашэнне!

Запрашаем прыняць удзел у бясплатным семінары 17 снежня (нядзеля) у Мінску для юрыстаў\юрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама пра пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.

Каго мы шукаем?

Юрыстаў і юрыстак з рэгіянальных гарадоў (асабліва чакаем удзельнікаў з Бабруйска, Гомеля, Светлагорска, Оршы, Брэста, Гродна, Віцебска), якія:

  • цікавяцца філасофіяй права;
  • бачаць розніцу паміж законам і правам;
  • хочуць мяняць свет да лепшага прававымі метадамі.

Пра што семінар?

На семінары мы прапануем пагаварыць пра тое, калі і навошта паўстала права, якая яго місія (і ці ёсць яна ўвогуле?) і як мы можам з яго дапамогай змяняць свет вакол нас. Асобна мы хочам пагаварыць пра ўплыў міжнароднага права ў гэтым аспекце і аб дадатковых юрыдычных магчымасцях, якія існуюць.

Хто кажа?

Семінар будзе праводзіцца магістрам міжнароднага і еўрапейскага права з вопытам юрыдычнай практыкі ў 10 гадоў, у тым ліку ў сферы вырашэння грамадскіх праблем.

Калі?

Семінар адбудзецца 17 снежня (нядзеля) з 11 да 17 гадзін у Мінску. Адрас правядзення мы паведамім пасля запаўнення анкеты. Скрайні тэрмін падачы заяўкі - 14 снежня!

Умовы ўдзелу:

Семінар бясплатны. Для ўдзелу ў семінары неабходна мець любую датычнасьць да юрыдычнай спецыяльнасці, быць з любога рэгіянальнага горада (не Мінск), запоўніць анкету да 14 снежня ўключна.

Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і харчаванне для тых, хто пройдзе адбор, пра вынікі якога мы паведамім 15 снежня.

Бонусы

Вы атрымаеце сертыфікат удзельніка/удзельніцы, а таксама інфармацыю пра тое, якія ёсць варыянты працягу навучання.

Калі мы пастараемся, то зможам разам зрабіць гэты свет крыху лепшы!

Крыніца: Юрыст альбо юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!