Пра тое, што 3 траўня сустракаць Мікалая Статкевіча з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля 5 суткаў арышту, прыйшлі не толькі родныя і сябры, але і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе Марына Адамовіч.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка палітыка пазначыла:
Усе грышчанкi з балабамi i АМАПамi з ДАI yжо тут. Ну i мужчынкi парачкамi гуляюць, само сабой. Зорачкi зарабляюць цi што? Калi што, я матам не лаялася
Марына Адамовіч
Нагадаем, лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч быў прэвентыўна затрыманы 28 красавіка і асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" з мэтай не дапусціць яго ўдзел у массавым мерапрыемстве 1 траўня.
Крыніца: Cустракаць Статкевіча апроч родных прыйшлі і міліцыянты