Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя. Журналістка-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, судовае паседжанне пройдзе 27 снежня а 10-й гадзіне.

На журналістку завялі адміністрацыйную справу за матэрыял пра збор подпісаў за спыненне хуткаснага цягніка на прыпынку „Параф’янаў”. Беларуская чыгунка прыслухалася да пажаданняў грамадзянаў і цягнік пачаў спыняцца на прыпынку. А вось міліцыі не спадабалася з’яўленне матэрыялаў пра гэтую ініцыятыву ў незалежных СМІ.

Крыніца: Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць