Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.
На сайце Бярозаўскага райвыканкаму са спазненнем з’явілася інфармацыя пра зарэгістраваныя яшчэ 15 снежня Белаазёрскай гарадской выбарчай камісіяй ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Усяго на 15 выбарчых акругаў зарэгістравана 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.
З іх па дзве ініцыятыўныя групы па Будаўнічай выбарчай акрузе № 4 (начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Бярозаўскага РАНС Аляксандра Данілюка і галоўнага эканаміста УПП «Вердзімар» Наталлі Крагель) і па Мірнай выбарчай акрузе № 8 (начальніка Белаазёрскага аддзялення міліцыі Уладзіміра Плахотніка і кіраўніка ЦБП № 501 ААТ «Прыорбанк» г. Белаазёрска Сяргея Лялюка).
Астатнія ініцыятыўныя групы:
- слесара філіяла «Белаазёрскэнергарамонт» РУП «Брэстэнерга» Аляксандра Сымонкі,
- намесніка галоўнага інжынера-начальніка аддзела галоўнага тэхнолага ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» Аляксандра Амельчука,
- настаўніцы хіміі ДУА «Гімназія г. Белаазёрск» Наталлі Васілеўскай,
- намесніка дырэктара філіяла «Бярозаўская ДРЭС» РУП «Брэстэнерга» Алега Проца,
- намесніка галоўнага інжынера філіяла «Бярозаўская ДРЭС» РУП «Брэстэнерга» Андрэя Чыбука,
- кіраўніка аддзялення ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Белаазёрск Валянціны Гундзерыч,
- начальніка Белаазёрскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Бярозаўскага ЗУЭС Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Марыі Галабурды,
- галоўнага інжынера ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» Уладзіміра Шульгана
- намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Белаазёрск» Алены Вашкевіч.