20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному. Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на не смяротныя і ўвядзе мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.
ЕС з'яўляецца прынцыповым праціўнікам смяротнага пакарання і выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Аб гэтай цвёрдай і недвухсэнсоўнай пазіцыі было зноў заяўлена беларускім уладам на чацвёртай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 19-20 снежня ў Бруселі. Смяротнае пакаранне не дзейнічае як фактар стрымлівання злачыннасці і робіць памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, незваротнымі.
Крыніца: Заява ЕС у сувязі з рашэннем пакінуць у сіле два смяротныя прысуды ў Беларусі