Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада Днём салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі і заклікала праводзіць розныя акцыі ў падтрымку вязняў і пісаць ім лісты і паштоўкі. З гэтай нагоды Літоўскі МЗС сумесна з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” зладзіў кампанію падпісання паштовак - #FreedomLetters. Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі, мэрыя Парыжа з беларускай дыяспарай арганізавалі канцэрт Маргарыты Ляўчук, а прадстаўнікі МЗС Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі і іншых краін выступілі са словамі падтрымкі.

Мантас Адаменас, Джулія Фішэр, Нікаля дэ Лакост і Аста Андрыяўскене
Мантас Адаменас, Джулія Фішэр, Нікаля дэ Лакост і Аста Андрыяўскене

У акцыі #FreedomLetters прынялі ўдзел віцэ-міністр замежных спраў Мантас Адаменас, былая часовая паверанная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Аста Андрыяўскене, былы міністр абароны і былы міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі П’ер-Аляксандр Англад і міністр замежных спраў Францыі Нікаля дэ Лакост, пасол ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр ды іншыя.

freedomletter_26.11_1.jpg
Дыпламат МЗС Літвы Міколас Мазалеўскі, фота з твітэра.
freedomletter_26.11_6.jpg
Вітаўце Шмайжытэ, прэс-сакратарка міністра замежных спраў. Фота з твітэра МЗС Літвы
freedomletter_26.11_7.jpg
Фота з твітэра МЗС Літвы
freedomletter_26.11_3.jpg
Фота з твітэра МЗС Літвы

Далучыцца да акцыі салідарнасці #FreedomLetters проста:

  1. зайдзіце на сайт prisoners.spring96.org і абярыце палітвязня;
  2. напішыце ліст ці падпішыце паштоўку;
  3. распавядзіце сябрам і зрабіце пост у сацсетках з хэштэгам #FreedomLetters і #FreeViasna

Крыніца: 27 лістапада - Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Далучайцеся! Фота