Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх рухаў заяўляюць аб перадачы пратаколаў на сваіх вылучэнцаў у акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя акругі. 2 верасня стане вядома, каго з іх уключаць у склады камісій.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў дзеля беларускай незалежнасці і дэмакратыі. Медаль на мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 30 жніўня ўрачыста уручыў праваабаронцу намеснік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў. “Для мяне гэта вялікі гонар, я вельмі ўдзячны Радзе БНР за тое, што мая сціплая праца такім чынам была ўшанаваная. Гэта ўзнагарода мае больш сімвалічнае значэнне, бо мы разумеем, што гэта не дзяржаўная ўзнагарода ў поўным сэнсе гэтага слова. Калі б узнагарода была дзяржаўнай, я бы не прыняў яе. Бо калі ты займаешся праваабаронай у краіне і адстойваеш правы чалавека, то браць дзяржаўныя ўзнагароды, на мой погляд, неправільна”, — адзначыў пры ўзнагароджанні Алесь Бяляцкі.

Выбарчы плякат на прыпынку грамадзкага транспарту ў Віцебску. Фота з сайта vitebskspring.org Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу, паведамляе "Віцебская Вясна".

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Украінскага рэжысёра Алега Сянцова вызвалілі ў рамках абмену заключанымі паміж Расіяй і Украінай.

Фотакалаж spring96.org Апошні нумар газеты “Вечерний Минск» (афіцыйнае выданне Мінгарвыканкама) №35 ад 29 жніўня зрабіў памылку ў інфаграфіцы "Календарный план парламетских выборов". Па інфармацыі газеты абласныя, Мінская гарадская і акружныя выбарчыя камісіі мусяць быць створаныя не пазней за 30 жніўня, то бок да заўтра. Насамрэч, такія камісіі мусяць быць створаныя да 2 верасня. Хаця, пры гэтым выданне спасылаецца на інфаграфіку БЕЛТА, дзе інфармацыя пададзена правільна.

Фота: ПЦ "Вясна". Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая бібліятэка” разам з Галерэяй “Ў” правёў “Шчырыя размовы пра інклюзію”.

Выбарчая кампанія-2016 На чарговым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі 28 жніўня было агучана, што максімальны памер выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу не павінен перавышаць 25,5 тысяч беларускіх рублёў. У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2016 года пазіцыя ЦВК на гэты конт не змянілася: тады верхні парог таксама складаў 1000 базавых велічыняў.

Сям'я Кучураў, архіўнае фота / svaboda.org Намеснік пракурора г. Магілёва Е. Фурманаў перанакіраваў скаргу Людмілы Кучура па факце прычынення яе мужу Пятру цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі адміністрацыі ПК №15 начальніку Магілёўскага міжраённага аддзела СК Д. Шуміну для праверкі довадаў заяўніцы.

Расійскія СМІ паведамляюць, што ўкраінскі рэжысёр Алег сенцах, які адбывае 20-гадовы тэрмін у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (ЯНАА), дастаўлены ў СІЗА ў Маскве. Гэтыя паведамленні з'явіліся на фоне чаканага абмену заключаных паміж Расіяй і Украінай, піша bbc.com. Алег Сянцоў

Каб разабрацца ў тым, што такое правы чалавека, як працуе падыход, заснаваны на правах чалавека, і як пра гэта ўсё павінны пісаць журналист_кі, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі стварылі спецыяльную брашуру. Яна дапаможа не збіцца з правільнага шляху і аб'ектыўна пісаць пра надзённыя праблемы.