- Катэгорыя: Вясна
Два тыдні таму праваабаронца Алег Мацкевіч падаў заяўку Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку на асабісты прыём. Гэта адбылося пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству. У пісьмовым звароце ён адзначыў, што шэраг пытанняў у адказах супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры засталіся без разгляду па сутнасці.

У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Воршы адбыўся паказ фільма „Убыл по приговору”, прэзентацыя сацыяльнага комікса „Мама, гэта я” і дыскусія па смяротным пакаранні. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау 29 сакавіка адбыўся круглы стол на тэму “Мова варожасці ў кантэксце свабоды слова”, на якім абмяркоўвалі, якая мова варожасці павінна быць забаронена, а што павінна абараняцца як свабода слова, і іншыя актуальныя пытанні. Мерапрыемства арганізавалі ІГ “Журналісты за талерантнасць" сумесна з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Article 19”. У ролі мадэратара мерапрыемства выступіў праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20. Cправу разглядаў суддзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах быў прэвентыўна затрыманы актывіст Руслан Канавалаў, які збіраўся прыняць удзел у святочным мітынгу і канцэрце ў Мінску, прысвечаным 100-годдзю БНР.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Рамана Галавашкі за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20.
- Катэгорыя: Вясна
Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.
- Катэгорыя: Вясна
З прычыны новай хвалі адвольных арыштаў, прымянення вышэйшай меры пакарання і парушэння свабоды СМІ ў Беларусі эксперт ААН заклікаў улады краіны выконваць свае праваабарончыя абавязацельствы і выканаць рэкамендацыі, дадзеныя за апошнія два дзесяцігоддзі.