Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода. Назіраў за парламенцкімі выбарамі ў Мінскім каледжы электронікі па вуліцы Кнорына. Там два ўчасткі. Як змяніўся настрой у старшыняў участковых камісій, калі я прыйшоў туды рэгістравацца! Сапраўды, толькі незалежнага назіральніка ім і не хапала!

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распаўсюдзіў 21 лістапада заяву з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.

Палескі рэгіён стаў ледзь не самым «актыўным» паводле афіцыйных звестак выбарчых камісіяў – у некаторых акругах яўка, пра якую адсправаздачыліся камісіі, сягала 90%. Незалежныя назіральнікі, праўда, такога ажыятажу ахвочых кінуць бюлетэнь у скрынку не назіралі. Але ж, усе скаргі засталіся без задавальнення, бо, як сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, важна не тое, што бачаць вочы назіральнікаў, а тое, што будзе ў выніку ляжаць у скрынях. У гэтам плане найбольшай анамальным выглядае выбарчы ўчастак № 6 Калінкавіцкай выбарчай акругі № 41.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Як піша "Віцебская Вясна", Міхаіл Жамчужны ў сваім апошнім лісце, які атрымалі ад палітвязня віцебскія праваабаронцы, паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў з ім калегаў-праваабаронцаў – праз забароны і дыскрымінацыйныя ўмовы, створаныя ў калоніі.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары Кірыл Гарошка, які спытаў у Лукашэнкі, навошта патрэбны ў Беларусі выбары, распавёў Вясне, чаму яго пазбавілі акрэдытацыі і выгналі з участка №506, дзе галасаваў кіраўнік краіны. Як распавядае Кірыл, рашэнне ўчастковай выбарчай камісіі аб лішэнні акрэдытацыі назіральніка было заснавана на дакладной запісцы члена выбарчай камісіі і сябра “Белай Русі”Аксаны Гуніч. Першай яе прэтэнзіяй было тое, што назіральнік Гарошка нібыта “навязваў свой пункт гледжання іншым назіральнікам”.

Паліна Шарэнда-Панасюк і Андрэй Шарэнда За перадвыбарчыя пікеты, якія міліцыі і акруговая камісія палічылі не адпавядаючымі выбарчай тэматыцы, былая кандыдатка ў дэпутаты Паліна Шарэнда-Панасюк і яе муж Андрэй Шарэнда атрымалі на дваіх велізарныя штрафы. Агулам сям’я мусіць заплаціць 3952,5 рублёў, ці амаль 2000 долараў.

Падчас паседжаньня абласной камісіі. Фота з "Віцебская Вясны" Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, 20 лістапада 2019 адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі па ўстанаўленні вынікаў выбараў у Віцебскай вобласці. На парадку дня было два пытанні: устанаўленне вынікаў выбараў па 14 акругах вобласці і пераразмеркаванне грашовых сродкаў у камісіі. Член абласной камісіі, вылучаны БХК, Павел Левінаў унёс у парадак дня трэцяе пытанне: этапная справаздача па праведзенай працы ў складзе Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

Аляксандр Кабанаў Справу па артыкуле «Растрата» на вядомага блогера і экалагічнага актывіста Аляксандра Кабанава завялі ў сакавіку гэтага года. У ліпені расследаванне спынілі, у кастрычніку аднавілі, але ўжо ў канцы лістапада спынілі зноў.

Сяргей Гоўша перад будынкам Баранавіцкага гарадскога суда Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуў увагу на словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў краіне створаны кадравы рэестр у колькасці 850 чалавек.

Валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" з Гародні Юрыя Пучко, які ўпершыню назіраў за парламенцкімі выбарамі, выдалілі з участку за тое, што ён хацеў добрасумленна выканаць свае абавязкі і паказаць беларускаму грамадству тое, што адбывалася на выбарчых участках. Юрый падзяліўся сваімі ўражаннямі ад назірання за падлікам галасоў з "Гарадзенскай Вясной".   Жаданне паўдзельнічаць у якасці назіральніка на выбарах у мяне з’явілася яшчэ падчас мінулых выбараў у 2018 годзе, але тады склаліся абставіны, якія не дазволілі ажыццявіць задуманае. Таму я цвёрда вырашыў, што на наступных выбарах я сапраўды буду назіраць. Вядома, ніякіх ілюзій па методыцы іх правядзення я не меў, але ўсё ж хацелася пераканацца ў гэтым самастойна, і магчыма неяк паўплываць сваімі дзеяннямі на будучыя кампаніі. І вось я запаўняю анкету назіральніка ў ПЦ “Вясна”, у якім я лічуся валанцёрам, атрымліваю накіраванне ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і ў асноўны дзень выбараў прыходжу на прызначаны мне выбарчы ўчастак №26, выбарчай акругі №51.