На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Як піша “Бабруйскі кур’ер”, жанчына катэгарычна адмаўлялася выходзіць адтуль. Што яна там рабіла - назіральнікам невядома.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць інфармацыю пра прымус студэнтаў і работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў да датэрміновага галасавання.  У Полацкім дзяржаўным універсітэце студэнтаў першых і другіх курсаў куратары масава прымушалі галасаваць датэрмінова. У прыватнасці, такая інфармацыя прыйшла з фінансава-эканамічнага факультэта. Прозвішча аднаго з куратараў - Іванковіч.

Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай, “НН». 17 лістапада ў Беларусі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. Пачынаючы з 1995 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як свабодныя і канкурэнтныя. Чаму, нягледзячы на ​​татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Алесь Бяляцкі: Мы, праваабаронцы, "Вясна" і Беларускі Хельсінскі камітэт, зараз назіраем за працэсам выбараў, назіралі папярэднія паўтара месяца, кожны тыдзень робім справаздачы па нашых назіраннях. Гэта, вядома ж, не выбарчы працэс. Гэта хутчэй за ўсё такая фасадная кампанія, якая моцна нагадвае выбары, якія праходзілі ў Савецкім Саюзе.Сістэма выбараў (мы іх называем «выбары ў двукоссях») вось ужо амаль 20 гадоў сфарміравана такім чынам, што ўлады цалкам кантралююць гэты працэс, і тут нават мыш не прапаўзе ў гэтай нашай выбарчай гонцы. Усе выбарчыя камісіі кантралююцца ўладамі, там няма прадстаўнікоў дэмакратычных незалежных арганізацый або жа незалежных палітычных партый.Плюс папярэдняе галасаванне, на якое ў нас заганяюць практычна сілай служачых, вайскоўцаў, студэнтаў, міліцыю, і гэта папярэдняе галасаванне ідзе пяць дзён перад днём выбараў, нічым не абмяжоўваецца. Любы чалавек можа прагаласаваць, калі ён мае хоць нейкі дакумент....  

Пікет у Гомелі. Фота: Радыё Свабода Аб’яднаны агітацыйны пікет, які правялі 15 лістапада ў Гомелі ініцыятыўныя групы многіх апазіцыйных кандыдатаў ў дэпутаты, не абыйшоўся без інцыдэнтаў. Калі пад вечар сталі збірацца людзі на пляцоўцы каля «Еўраопту», што  па вуліцы Хатаевіча, на вуліцы раптам знікла электрычнае асвятленне.

Чацвёрты дзень датэрміновага галасавання не прынёс нічога новага. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляюць аб завышанай яўцы выбаршчыкаў з участкаў для галасавання. Зноў упісаныя ўчастковымі камісіямі ў пратаколы дня дадзеныя аб выдадзеных бюлетэнях не супадаюць з фактычнай яўкай беларусаў на ўчасткі.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». -  рашэннямі мясцовых выканкамаў былі створаныя добрыя ўмовы для правядзення перадвыбарчай агітацыі: колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты павялічылася ў параўнанні з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2016 года; у большасці выбарчых акруг для агітацыйных масавых мерапрыемстваў выканкамы вызначылі любыя прыгодныя для гэтых мэтаў месцы, за выключэннем некаторых абмежаванняў; месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў былі зручнымі, колькасць памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбарцамі таксама павялічалася ў параўнанні з выбарамі 2016 года;

Як паведамляюць студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, іх прымушаюць датэрмінова абіраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Кажуць, калі яны не прагаласуюць загадзя, то на іх будуць складаць акты па розным дробязям.  Студэнты скардзяцца, што іх спыняюць на ўваходзе ў інтэрнат і кажуць пайсці прагаласаваць, а таксама ўказваюць на тое, што ў інтэрнаце №4 абвешчана “ваеннае становішча” да 17 лістапада.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомы шматлікія факты "загонаў" студэнтаў на датэрміновае галасаванне на выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. За гэта ім абяцаюць выходныя, адгулы, адсутнасць праблемаў на вучобе, у інтэрнатах і пры размеркаванні. "Новы Час" з кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распытаў студэнтаў БНТУ, чаму яны пагаджаюцца галасаваць датэрмінова. 

Мікалай Дзядок “Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі” — напісаў Мікалай Дзядок у сваім тэлеграм-канале. 11 лістапада ён даведаўся, што суд Фрунзенскага раёну вынес рашэнне пакараць яго штрафам у памеры 1020 рублёў за допіс у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, а менавіта за выкарыстаныя там “чатыры літары”.

Сёння на 18.00 у Мінску на Кастрычніцкай плошчы запланавана масавая акцыя "Сустрэча свабодных людзей", якую ў мінулую пятніцу анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь". Зранку плошчу абгарадзілі стужкамі, шмат спецтэхнікі, праход забаронены. Па афіцыйнай версіі, для ўсталявання навагодняй елкі.