Коратка і па сутнасці. Робім падборку ў асноўны дзень галасавання аб працы назіральнікаў на выбарчых участках. Вывады рабіце самі Мінск. "З выбарчага ўчастка №549 Коласаўскай выбарчай акругі №106 выдалены назіральнік і старшыня Мінскай абласной арганізацыі #BSDP Алесь Абрамовіч. Ён стаў 10-м выдаленым назіральнікам на акрузе ад пачатку датэрміновага галасавання", - паведамляе старшыня БСДП - Грамада" Ігар Барысаў.

Як паведамляе назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Ірына Траццякова на спецыяльным участку, сфармаваным у абласной бальніцы, да сняданку прагаласаваў 71 чалавек, а пасля сняданку – чарга не спыняцца. Людзі ідуць па 12-17 чалавек. Тут па спісам значыцца 622 выбаршчыка.

Выбарчы ўчастак №6 у Калінкавічах. Пасля таго, як ноччу на зачыненым выбарчым участку ў Гародні сам сабой перакуліўся сцяг, а ў Берасці на замкнёным участку свяціліся сілуэты невядомых людзей, цуд здарыўся і ў Калінкавічах.

Фота Андрэя Стрыжака. 16 лістапада ў Беларусі на парламнцкіх выбарах завяршылася датэрміновае галасаванне. Усяго за 5 дзён бюлетэні для галасавання атрымалі 35,77% выбаршчыкаў ад уключаных у спісы грамадзян.

16 лістапада ў Беларусі на парламнцкіх выбарах завяршылася датэрміновае галасаванне. Усяго за 5 дзён бюлетэні для галасавання атрымалі 35,77% выбаршчыкаў ад уключаных у спісы грамадзян.

Сёння, 16 лістапада, у Беларусі скончылася датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Дзень выбараў прызначаны на 17 лістапада.

Сёння, 16 лістапада, у Беларусі скончылася датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Дзень выбараў прызначаны на 17 лістапада.

На участку №3 па Полацкай-Сельскай акрузе №28 у кабіне для галасавання вісіць “лісток-падказка”, як трэба галасаваць: птушачка стаіць якраз у тым квадраце, дзе ў бюлетэні будзе імя праўладнага кандыдата. Назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат звярнула ўвагу членаў камісіі на гэты факт, на што тыя сарамліва адвялі вочы, сказалі, што нічога не ведаюць і выклікалі старшыню камісіі. Назіральніца ўказала старшыні на парушэнне і папрасіла прыбраць лісток з кабінкі. Таксама яна збіраецца паведаміць пра гэты факт ў акруговую выбарчую камісію. Таксама Валянціна Болбат паведамляе, што галасуюць актыўна, ў прыватнасці пенсіянеры ідуць, каб “выканаць свой абавязак”. Некоторыя людзі кажуць, што ім мякка параілі прагаласаваць датэрмінова.

Пікет на плошчы Свабоды ў Мінску. Фота са старонкі Алены Талстой 16 лістапада ў 18.00 апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей прыйсці ў другі раз на "Сустрэчу свабодных людзей", правядзенне якой плануецца на плошчы Свабоды ў Мінску. Там жа ў гэты час адбываецца агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Юга-западнай акрузе №99. 

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Мацкевіч паведаміў, што ў Барысаве на ўчастку №24 у пратаколе па выніках чацвёртага дня датэрміновага галасавання камісія пазначыла колькасць выданых бюлетэняў — 526. Згодна выбарчаму заканадаўству кожны дзень датэрміновага галасавання мусіць быць аформлены асобным пратаколам. Алег Мацкевіч.